З 18 ліпеня ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачаліся ўнутраныя ўступныя іспыты. Згодна з зацверджаным раскладам, яны пройдуць па 25 ліпеня. Усяго да іспытаў дапушчана 1030 абітурыентаў, з іх 417 – на дзённую форму, 22 – на завочную поўную і 591 – на завочную скарочаную. На дзённай форме іспыты праводзяцца па 11 спецыяльнасцях, на завочнай (поўнай) - па 1 спецыяльнасці, на завочнай (скарочанай) – па 14 спецыяльнасцях.