Вечарына, якая адбылася 30 студзеня ў начным клубе «БАЗА», аб'яднала беларускіх і замежных студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Купалаўцы правялі пятнічны вечар у добрай кампаніі і зрабілі шмат фатаграфій на памяць у тэматычнай зоне. Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Прафсаюзны камітэт навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Першасная арганізацыя ГА «БРСМ».