Сёння, 4 верасня, у парку Жылібера адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якая паклала пачатак двухдзённай святочнай праграме ў гонар Дня горада Гродна. Удзел у памятным мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, моладзь і жыхары абласнога цэнтра. У іх ліку - дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта.