Тэма прафесійна-асобаснага росту з'яўляецца адной з самых значных у працэсе падрыхтоўкі кіруючых кадраў у сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сёння, 13 красавіка, у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала навучанне па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі "Кіраванне асобасным ростам кіраўніка" для работнікаў, якія знаходзяцца ў кадравым рэзерве.