26 кастрычніка ў Гродзенскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, старшынёй якой з'яўляецца рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Ключавой тэмай абмеркавання стала арганізацыя дадатковай адукацыі ў Гродзенскай вобласці, яе цыфравізацыя і інтэграцыя з вышэйшай школай.