Сёння, 7 кастрычніка, у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі Беларусь, адбылася сустрэча рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітурка з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні. На сустрэчы прысутнічалі ветэраны ведамства, дзейныя супрацоўнікі і навучэнцы мытных класаў.