У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 16 верасня 2026 года, напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, адбылася адкрытая размова «Разам мы – Беларусь». Мерапрыемства ў фармаце жывога дыялогу аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў, каб праз гісторыю, памяць і сучасныя сэнсы яшчэ раз усвядоміць каштоўнасць адзінства беларускага народа.