Маладыя журналісты Гродзеншчыны зноў спаборнічаюць за права называцца найлепшымі: у абласным цэнтры стартаваў абласны этап Рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код 5.0. Перазагрузка». Юбілейны сезон сумеснага праекта БРСМ і Міністэрства інфармацыі сабраў каля 50 удзельнікаў у трох катэгорыях, і сярод іх – прадстаўнікі Купалаўскага універсітэта, якія ўвайшлі ў лік пераможцаў.