10 лістапада ў Мінску на базе Міжнароднага выставачнага цэнтра "BELEXPO" праходзіць Рэспубліканскі навукова-практычны форум "Навука - вытворчасці: інавацыі для рэальнага сектара эканомікі". Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на маштабным мерапрыемстве прадставілі вучоныя і студэнты, чые даклады былі прысвечаны распрацоўцы кампазітаў, разумнай упакоўцы і прававой абароне ў лічбавым асяроддзі.