Купалаўскі ўніверсітэт актыўна фарміруе духоўна-маральнае і патрыятычнае асяроддзе для падрастаючага пакалення Гродзенскага рэгіёну. Сняжана Семярнік, доктар філасофскіх навук, прафесар, выступіла з дакладам на раённым семінары для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце і спецыялістаў, якія працуюць з навучэнскай моладдзю.