Сёння, 30 сакавіка, прайшла яшчэ адна традыцыйная сустрэча рэктара з прадстаўнікамі факультэта. На гэты раз дыялог адбыўся на фізіка-тэхнічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі, якім будзе факультэт у 2030 годзе, універсітэцкі мерч і рэйтынг студэнтаў. Таксама Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што місія ўніверсітэта – выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял кожнага.