Арганізатарамі конкурсу традыцыйна выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Праект праводзіцца штогод і накіраваны на рэалізацыю задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, садзейнічанне прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў, выяўленне таленавітай моладзі ў галіне журналістыкі, фарміраванне крытычна думаючай і медыяпісьменнай асобы, а таксама папаўненне кадравага рэзерву галіны.