Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі» арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Падчас мерапрыемства свае праекты прадставілі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.