Кафедра журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўляе аб старце адкрытай алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я". Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія імкнуцца звязаць сваю будучыню з медыясферай.
Галоўныя мэты праекта - выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, а таксама дапамога ў прафесійнай арыентацыі ў сучасных медыйных і камунікацыйных рэаліях.
Алімпіяда пройдзе ў два туры:
I тур (завочны): з 2 па 8 лістапада 2026 года. Удзельнікам трэба прайсці тэсціраванне, якое праверыць іх базавыя веды ў галіне журналістыкі. Па выніках адбору журы вызначыць 30 найлепшых канкурсантаў, якіх запросяць паўдзельнічаць у вочным этапе алімпіяды.
II тур (вочны): 28 лістапада 2026 года. Фіналісты сустрэнуцца ў сценах універсітэта, каб пазмагацца за перамогу ў вочным этапе.
Як прыняць удзел?
Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна адправіць заяву да 2 лістапада 2026 года на электронную пошту olimpiada.mediaiya_2026@mail.ru або зарэгістравацца па спасылцы.
Кантакты для даведак: Падрабязную інфармацыю аб правілах правядзення і ўмовах удзелу можна даведацца па тэлефоне: +375 (29) 584-55-84 (даступны ў Viber, Telegram, WhatsApp).
Каардынатар праекта - Святлана Гендрыкаўна Хвясько.
Не ўпусціце шанц праявіць сябе і зрабіць першы ўпэўнены крок у свет прафесійнай журналістыкі!