У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся прагляд мастацкага фільма "На другім беразе" ў рамках праекта "Кіно ў дэталях". Кінастужка перанесла студэнтаў у Заходнюю Беларусь 1925 года - складаны гістарычны перыяд, калі лёсы людзей аказаліся падзеленыя дзяржаўнай мяжой, а права захоўваць родную мову, веру і нацыянальную культуру стала пытаннем асабістага выбару.