Пачатак вучобы ва ўніверсітэце – гэта час яркіх адкрыццяў, натхнення і... непазбежнай адаптацыі. Пераход у новы рытм жыцця бывае складаным, і арганізму патрэбны час, каб прывыкнуць. Каб падтрымаць першакурснікаў у гэты перыяд, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавала памятку з простымі і эфектыўнымі тэхнікамі самадапамогі, якія дапамогуць справіцца з трывогай і ператамленнем.