Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўжо на месцы і поўнасцю гатовы да будучых выпрабаванняў: палаткі разбіты, заплечнікі распакаваны.
У праграме злёту – спартыўнае арыентаванне, жорсткая паласа перашкод, творчыя конкурсы і традыцыйныя песні пад гітару ля вогнішча.
Наша зборная настроена рашуча і гатова годна прадставіць універсітэт, прадэманстраваўшы спартовую падрыхтоўку, крэатыўнасць і цягавітасць. Няхай гэтыя дні падораць купалаўцам яркія эмоцыі, моцную камандную падтрымку і заслужаныя перамогі.
Жадаем нашай зборнай удачы, упэўненых стартаў і выдатнага настрою на ўсіх этапах злёту!