4 верасня супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы далучыліся да акцыі «Народнае ўскладанне».
Напярэдадні Дня нараджэння горада Гродна члены грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый Купалаўскага ўніверсітэта ўсклалі кветкі да Брацкай магілы ваеннапалонных, ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, і да мемарыяльнай дошкі Г. Ф. Захарава, ушанаваўшы памяць тых, хто змагаўся за мірнае неба над Беларуссю.