9 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне Савета ВА РГА «Белая Русь». Традыцыйна мерапрыемства праводзіцца напярэдадні Дня народнага адзінства і на гэты раз было прысвечана ўступленню новых членаў у рады грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня пярвічнай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Котава, члены Савета пярвічнай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама сакратар пярвічнай арганізацыі ПА/РК ГА «БРСМ» Ягор Бухгароўскі.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася Аксана Котава. Яна выказала надзею, што, уступіўшы ў шэрагі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», удзельнікі не забудуць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Таксама да прысутных звярнуўся Ягор Бухгароўскі. Ён павіншаваў маладых спецыялістаў з пачаткам кар'еры ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і пажадаў ім, каб не толькі вучоба, але і праца ў Купалаўскім універсітэце запомніліся надоўга.
Галоўнай падзеяй сустрэчы стаў прыём маладых работнікаў універсітэта, членаў ГА «БРСМ», у рады Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Ва ўрачыстай абстаноўцы членскія білеты былі ўручаны 12 прадстаўнікам калектыву Купалаўскага універсітэта.
Пасля ўрачыстай часткі прысутным паказалі відэафільм аб дзейнасці РГА «Белая Русь», а таксама расказалі аб новай праграме аб'яднання на бліжэйшую пяцігодку.
Для маладых супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дадзенае мерапрыемства стала крокам на новы этап грамадскага жыцця, які прынясе ім мноства новых уражанняў.
Даведачна: урачыстыя мерапрыемствы па ўступленні членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рады «Белай Русі» ў 2026 годзе праходзяць па ўсёй Беларусі з 2 па 9 верасня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Разам – у будучыню!».