Ты ўжо адчуў атмасферу нашай ВНУ? Ведай: тваё студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца парамі і бібліятэкай. За яркімі эмоцыямі, новымі знаёмствамі і магчымасцямі стаяць маладзёжныя арганізацыі ўніверсітэта. Яны тут, каб твае ідэі працавалі, а праблемы рашаліся. Давай бліжэй пазнаёмімся!
Студэнцкі савет універсітэта – орган студэнцкага сукіравання, які каардынуе мерапрыемствы, прадстаўляе інтарэсы студэнтаў і дапамагае ўвасабляць іх ініцыятывы. Старшыня – Карына Місцюк, прыёмная знаходзіцца ў галоўным корпусе (вул. Ажэшкі, 22, каб. 224).
Прафсаюз навучэнцаў займаецца сацыяльнай і эканамічнай падтрымкай (стыпендыі, матэрыяльная дапамога, пуцёўкі), а таксама арганізуе пазавучэбны вольны час. Старшыня – Вадзім Гунько, прыёмная знаходзіцца ў галоўным корпусе (вул. Ажэшкі, 22, каб. 229).
ПА/РК ГА «БРСМ» дае магчымасць удзельнічаць у студэнцкіх атрадах, валанцёрскіх акцыях і буйных моладзевых праектах, развіваючы актыўную грамадзянскую пазіцыю. Сакратар – Ягор Бухгароўскі, прыёмная знаходзіцца ў галоўным корпусе (вул. Ажэшкі, 22, каб. 229).
Кожны першакурснік можа выбраць напрамак па душы і далучыцца да дзейнасці любой з гэтых арганізацый. Сардэчна запрашаем у вялікую сям'ю Купалаўскага ўніверсітэта – тут твая ідэя можа стаць пачаткам чагосьці вялікага!