Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка наведвае святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 105-й гадавіны з дня заснавання вядучай ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Урачыстасці аб'ядналі кіраўнікоў найбуйнейшых айчынных устаноў вышэйшай адукацыі, замежных партнёраў, а таксама прадстаўнікоў акадэмічнай і навуковай супольнасці Беларусі.
Візіт рэктара Ірыны Кітуркі падкрэсліў трывалыя партнёрскія сувязі паміж Купалаўскім універсітэтам і БДУ, якія на працягу многіх гадоў рэалізуюць сумесныя навукова-даследчыя праекты, абменьваюцца вопытам у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіваюць адзіную адукацыйную прастору краіны.