Мерапрыемства, прысвечанае правапрымяняльнай практыцы заканадаўства аб нацыянальных меншасцях, адбылося 5 чэрвеня. Яго арганізатарамі выступілі Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, а таксама Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.