11 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося паседжанне камісіі па правядзенні конкурсу на замяшчэнне свабодных бюджэтных месцаў.
У конкурсе маглі ўдзельнічаць выдатна паспяваючыя студэнты, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай рабоце. Выдатна паспяваючымі лічацца навучэнцы, у якіх не менш за 75% адзнак за папярэдні навучальны год – гэта 9 і 10 балаў, а астатнія – не ніжэй за 7 балаў. Менавіта такая акадэмічная база, дапоўненая навуковай і грамадскай актыўнасцю, адкрывае шлях да пераводу на бюджэт. Пры гэтым важна ўлічваць, што перавод магчымы толькі пры наяўнасці вакантных месцаў на канкрэтным курсе і спецыяльнасці.
Па рашэнню камісіі 11 студэнтаў 2-5 курсаў сямі факультэтаў універсітэта пераведзены на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Адзначым, што раней 144 «платнікам» за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навукова-даследчай, інавацыйнай і грамадскай дзейнасці, а таксама прадстаўнікам ільготных катэгорый грамадзян былі прадастаўлены скідкі на навучанне.