Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Візіт адбыўся сёння, 20 кастрычніка. Ініцыятарам сустрэчы з акадэмічнай супольнасцю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў азербайджанскі бок у асобе старшыні Міжнароднага цэнтра дыяспары Рэспублікі Азербайджан Ісмаіла Агаева.
Міжнародны конкурс маладых выкладчыкаў ВНУ «Педагагічны пачатак» адбыўся ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яго ўдзельнікамі сталі дзясяткі маладых выкладчыкаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 11 кастрычніка стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Рэгістрацыя на яго будзе праходзіць па 25 кастрычніка.
Ідэя правесці сустрэчу са студэнтамі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія вывучаюць польскую мову і культуру, была прапанавана Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам падчас ыізіту ў наш універсітэт у верасні бягучага года.
Семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» 12 кастрычніка 2016 гады правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі пасяджэнне метадычнай камісіі. У сустрэчы прыняў удзел загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.
Праект «Паляпшэнне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах» рэалізуецца ў рамках праграмы Erasmus + па ключавым кірунку «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі».
Віцебск з 3 па 8 кастрычніка 2016 года сабраў удзельнікаў спартакіяды студэнцкай моладзі «Да алімпійскіх вяршыняў!», якая ў гэтым годзе праходзіла пад эгідай Саюзнай дзяржавы.
Па выніках лёсавання, якое прайшло 11 кастрычніка 2016 года, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 кастрычніка 2016 года наведалі Універсітэт у Беластоку.
У рамках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 кастрычніка 2016 года ва ўрочышчы Пышкі прайшоў традыцыйны восеньскі крос. Спаборніцтвы ў гэтым годзе сабралі больш за 100 удзельнікаў і 11 каманд.
У рамках праграмы супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта з настаяцелем прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга в. Каробчыцы іерэем Сергіем Цвірко.
Старшы выкладчык кафедры журналістыкі Сяргей Паўлавіч Марозаў атрымаў два дыплома на выставе-конкурсе маладых фатографаў «Я малады!», якая праходзіла ў выставачнай зале «Тушына» у г. Масква 2-11 верасня.
У 2016 годзе група кампаній «ИНФРА-М» сумесна з Міжнародным фондам развіцця навукі і адукацыі ўпершыню аб'явіла конкурс на лепшую навуковую і вучэбную публікацыю «Академус».
Навучальны семінар «Аб выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і сродкаў навучання» адбыўся на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы. З прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта сустрэліся начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі Дар'я Сяргееўна Шпак і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.