Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Чатыры каманды студэнтаў інтэрната № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гульні «Sicret-City».
Антытытунёвая акцыя «Я супраць курэння!» прайшла на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы заключыў дамову аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Саммит Текнолоджиз» і адкрыў сумесную лабараторыю.
На працягу тыдня студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прымалі ўдзел у розных творчых, інтэлектуальных і метадычных мерапрыемствах.
Традыцыйная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі» 12 красавіка 2016 года ў 16-ы раз у сценах купалаўскай ВНУ сабрала студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Свабодны творчы конкурс у рамках цыкла творчых мерапрыемстваў «Студэнцтва - Году культуры» прайшоў 12 красавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У Інтэлектуальным цэнтры - Фундаментальнай бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава 12 красавіка 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. У яго працы па запрашэнні прэзідэнта ЕАУ, рэктара МДУ імя М.В. Ламаносава, акадэміка Уладзіміра Антонавіча Садоўнічага прыняў удзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.
Абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» ў Гродне сабраў больш за сто таленавітых і адораных студэнтаў з гродзенскіх ВНУ - Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Больш за 100 студэнтаў і магістрантаў Беларусі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску змадэлявалі працу структур Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Сярод удзельнікаў - студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Мейліс Тачмамедаў і Марына Нікіфарэнка.
У рамках марафону прайшоў першы конкурс: эксперты вызначылі лепшы блок інтэрната № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках 2015/2016 навучальнага года.
Перамога дала спартсмену пуцёўку на сусветны турнір па барацьбе самба, які пройдзе гэтай восенню ў Румыніі.
Клуб міжнародных студэнцкіх ініцыятыў Youth-In-Club Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы першы ў Рэспубліцы Беларусь ўхвалены ў якасці кандыдата на ўступленне ў Міжнародную сетку студэнтаў па абмене ў рамках праграмы Erasmus.
11 устаноў вышэйшай адукацыі краіны, сярод іх Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, прадставілі свае магчымасці будучым абітурыентам Брэсцкай вобласці на прафарыентацыйных семінарах. Сустрэчы адбыліся 8 красавіка 2016 года на базе Сярэдніх школ № 8 і № 9 г. Кобрын.
Консул па справах адукацыі і культуры Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Лешэк Ванат і выканаўца абавязкаў консула па візавых пытаннях, аташэ візавага аддзела Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Войцех Скробіш 11 красавіка 2016 года наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Заключны тур спаборніцтва прайшоў на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы 5 красавіка 2016 года. Яго ўдзельнікамі сталі 20 навучэнцаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, якія атрымалі перамогу ў дыстанцыйным туры алімпіяды.