Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
На базе Інстытута лінгвістычных даследаванняў 28-30 кастрычніка 2015 года адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Нэалогія і нэаграфія: сучасны стан і перспектывы (да 50-годдзя навуковага напрамка)».
У адукацыйным медыякомплексе купалаўскага ўніверсітэта 5 лістапада 2015 г. прайшоў семінар «Публікацыі ў замежных выданнях, уключаных у міжнародныя навукаметрычныя базы дадзеных Scopus і WoS на прыкладзе выдавецтва Springer».
З 2 па 6 лістапада 2015 года ў Гомелі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды праходзілі спаборніцтвы па настольным тэнісе, У якіх прынялі удзел 24 каманды.
У Санкт-Пецярбургу паспяхова прайшоў навуковы семінар «Балоты і праблемы іх выкарыстання» на пасяджэнні гідралагічнай камісіі ў штаб-кватэры Рускага геаграфічнага таварыства.
Студэнцкі валанцёрскі атрад быў спецыяльна сфарміраваны Штабам працоўных спраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па навучанні англійскай і польскай мовам людзей сталага ўзросту.
Прадстаўнікі кампаніі «Мединат ІТ» у пачатку лістапада правялі прэзентацыю навучальнага абсталявання ўласнай вытворчасці для абсталявання кабінетаў робататэхнікі.
У інтэрнаце № 5 (вул. Ліможа, 27/1) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся майстар-клас па вырабе кававых цацак.
Міжнародны Кангрэс «Спорт. Чалавек. Здароўе» праходзіў з 27 па 29 кастрычніцка 2015 года ў Санкт-Пецярбургу пад афіцыйным патранатам Рады Еўропы, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных краін і кіраўнікі расійскіх і замежных грамадскіх арганізацый, профільных ВНУ, навуковых, медыцынскіх арганізацый, спартыўных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
У мэтах фарміравання прафесійнай культуры для студэнтаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы было арганізавана наведванне музея турэмнага побыту, які нядаўна адкрыўся ў Гродне.
28 кастрычнік 2015 года на базе педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках супрацоўніцтва з Валгаградскім дзяржаўным сацыяльна-педагагічным універсітэтам была арганізавана работа секцыі «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» Міжнароднай сеткавай навуковай канферэнцыі Расійскай акадэміі адукацыі «Цэласны педагагічны працэс як аб'ект прафесійнай дзейнасці настаўніка», прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння акадэміка РАТ В.А. Сласценіна.
Загадчык навукова-даследчай лабараторыяй малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур прафесар Наталля Дзмітрыеўна Стрэкаль і навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці ГрДУ імя Янкі Купалы Валянцін Фёдаравіч Аскірка наведалі з рабочым візітам інстытут хіміі Універсітэта ў Беластоку.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 26 па 30 кастрычніка 2015 года праводзіліся адборачныя ХХ юбілейнага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў-першакурснікаў «Alma Mater-- любоў з першага курсу».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 3 лістапада 2015 года адбылося адкрыццё семінара «Аб сеткавым узаемадзеянні ўніверсітэтаў па рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі на 2015-2020 гг.», які прайшоў у рамках чарговага этапу супрацоўніцтва ўніверсітэтаў па ініцыятыве Кіраўніцтва БДПУ імя Максіма Танка, актыўна падтрыманай рэктарам купалаўскай ВНУ.
У перыяд з 20 па 24 кастрычнік 2015 года маладзёжнае сацыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне «Русь маладая» праводзіла міжнародны маладзёжны форум маладых суайчыннікаў «Лідар XXI стагоддзя».
Турыстычнае бюро «Рэгіянальны цэнтр турызму» арганізавала для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» экскурсійную паездку ў сталіцу нашай краіны - горад-герой Мінск.