Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года наведалі старшакласнікі з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
У г. Брашоў (Румынія) адбылася стартавая сустрэча па праекце праграмы Erasmus+ «Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк».
Рабочая група Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Заходняга аператыўнага камандавання на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Андрэем Аляксеевічам Раўковым 22 сакавіка 2016 года наведала ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
На інжынерна-будаўнічым факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
У рамках Дзён навукі і творчасці на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы кафедра натуральна навуковых і лінгвістычных дысцыплін правяла літаратурна-мастацкую вечарыну «Творца ў часе і па-за часам», прысвечаную 120-годдзю з Дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пра 16 сакавіка ў Шчучыне і 17 сакавіка ў Смаргоні. Больш за 700 старшакласнікаў і педагогаў двух раёнаў сталі ўдзельнікамі Дзён універсітэта.
Нацыянальнае ірландскае свята адзначылі на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства».
Студэнты 1-3 курсаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы разам са сваімі куратарамі і выкладчыкамі наведалі кінатэатр «Чырвоная зорка», дзе купалаўцы паглядзелі фільм «Дзяржаўная мяжа: ілжывая мэта».
Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пабывалі на выставе «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы», якая праходзіць у Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Арганізатарам экскурсіі выступіла старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Таццяна Уладзіміраўна Чаркес.
Аркестр рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спецыяльнага музычнага інструмента Ганны Уладзіміраўны Зайцавай прыняў удзел у адборачным туры абласнога агляду-конкурсу калектываў інструментальнага жанру. Конкурс праводзіўся 11 сакавіка 2016 года ў Цэнтры культуры г. Гродна.
Вынікі конкурсу студэнцкіх эсэ на замежных мовах «Роля міжкультурнага дыялогу ў вырашэнні глабальных праблем» 16 сакавіка 2016 года падвялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Конкурс па праграме Erasmus + для навучання ва Універсітэце Арыстоцеля (Салонікі, Грэцыя) і Вышэйшай школе эканомікі (Варшава, Польша) у восеньскім семестры 2016 года адкрыты для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
16 сакавіка 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім было прысвоена вучонае званне прафесара выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 сакавіка 2016 года адбыліся спаборніцтвы па шашках сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 12 сакавіка 2016 года сустракаў у сваіх сценах будучых абітурыентаў, іх бацькоў і педагогаў г. Гродна.