Сёння, 18 лютага, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы далі старт святкаванню 86-й гадавіны з Дня заснавання ўніверсітэта. Першай падзеяй стаў малебен, які прайшоў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. На богаслужэнні сабраліся адміністрацыя ўніверсітэта, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты.