Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае жадаючых прыняць удзел у XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай». Удзельнікамі канферэнцыі могуць стаць выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, работнікі сферы культуры, аспіранты і магістранты вышэйшых навучальных устаноў. Канферэнцыя адбудзецца 25 верасьня.
Канферэнцыя прысвечана 135-годдзю вядомага беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча, а таксама 105-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праблемна-тэматычнае поле канферэнцыі ўключае дванаццаць кірункаў: «Літаратуразнаўчая славістыка ў БДУ: асобы, навуковыя школы, перспектывы», «Творчая спадчына Максіма Багдановіча: традыцыі і навацыі», «Тэндэнцыі і напрамкі развіцця мастацкай літаратуры ва ўмовах інфармацыйнага грамадства», «Метадалагічныя пошукі ў асэнсаванні сучасных праблем вывучэння нацыянальных літаратур», «Актуальныя пытанні тэорыі літаратуры», «Праблемы сучаснай жанралогіі», «Фальклор і фалькларыстыка на сучасным этапе», «Беларуска-інанацыйныя літаратурныя сувязі: гісторыя і сучасны стан», «Міждысцыплінарныя даследаванні славянскіх літаратур», «Мастацкі пераклад як форма міжнацыянальных літаратурных сувязей», «Мова мастацкіх твораў» і «Навучальна-метадычнае забеспячэнне сучаснага выкладання літаратур: падыходы да ўдасканалення».
Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна да 10 верасня адправіць на адрас электроннай пошты: kbellitikult@mail.ru (з паметкай «Канферэнцыя – 2026») заяўку і квітанцыю аб аплаце арганізацыйнага ўнёску. Да 25 верасня на той жа электронны адрас неабходна даслаць тэкст навуковага артыкула. Прыняць удзел у канферэнцыі можна ў вочным, завочным і дыстанцыйным фарматах.
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі можна знайсці ў Інфармацыйным лісце.
Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел!