4 верасня, напярэдадні Дня нараджэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў турнір па хуткаснай зборцы спілс-карт «Ведаю Беларусь». Свае веды ў геаграфіі роднай краіны праверылі 14 каманд з усіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Згодна з умовамі, удзельнікам неабходна было за 20 хвілін сабраць з драўляных элементаў у выглядзе раёнаў Беларусі карту краіны.
Пасля завяршэння турніру ўсіх удзельнікаў запрасілі ў боўлінг, каб разам адзначыць Дзень нараджэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.