28 мая адбылася выстава-конкурс дзіцячага малюнка "Квітні, мой край!" Арганізатарам конкурсу стала кафедра выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта. Яна праводзілася з мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей і стварэння ўмоў для іх развіцця, і прымеркавана да Дня абароны дзяцей.