28 мая адбылася выстава-конкурс дзіцячага малюнка "Квітней, мой край!" Арганізатарам конкурсу стала кафедра выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта. Яна праводзілася з мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей і стварэння ўмоў для іх развіцця, і прымеркавана да Дня абароны дзяцей.
У экспазіцыі выстаўкі было прадстаўлена 45 работ навучэнцаў ад 7 да 12 гадоў, выкананых пад кіраўніцтвам педагогаў у розных тэхніках: акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, змешаная тэхніка. Журы конкурсу выступілі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Мастацкая адукацыя".
Ацэнка работ удзельнікаў ажыццяўлялася па наступных крытэрыях: адпаведнасць тэматыцы конкурсу, арыгінальнае раскрыццё тэмы, цэласнасць і змястоўнасць вобраза, творчая індывідуальнасць.
Дыпломаў 1 ступені ўдастоіліся вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 16 імя А. Сухамбаева г. Гродна» Дар'я Гой за працу «Шчасце» і вучаніца ДУА «Гімназія № 5 імя У.С. Караткевіча г. Гродна” Ніколь Рабчынская за працу “Родныя прасторы”.
Дыпломамі 2 ступені былі ўзнагароджаны вучань УА «Гімназія № 5 імя У.С. Караткевіча г. Гродна» Давід Бубко за працу «У Белавежскай пушчы» і вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 16 імя А. Сухамбаева г. Гродна» Віялета Населіс за працу «Кветкавы настрой».
Дыпломы 3 ступені атрымалі вучань ДУА «Гімназія №5 імя У.С. Караткевіча г. Гродна” Аляксей Місцюк за працу “Март” і вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А. Сухамбаева г. Гродна” Сафія Кудрашова за працу “Мы гуляем”.
Таксама ўдзельнікі атрымалі дыпломы ў намінацыях "Мой свет", "Гармонія колеру", "Беларускі каларыт" і "Перамога".
Віншуем юных мастакоў!