21 лютага ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Педагагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта далучыўся да свята, арганізаваўшы выставу «Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю». Свае працы на выставе прадставілі студэнты факультэта псіхалогіі і факультэта мастацтваў і дызайну.