Сёння, 7 ліпеня, супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помніка Янку Купалу, прымеркаванай да дня нараджэння народнага паэта.
Памяць пра вялікі ўклад класіка ў культуру і гісторыю краіны жыве ў кожным, хто з гонарам называе сябе «купалаўцам». Падобныя мерапрыемствы накіраваны на падтрыманне чысціні ля мемарыяла, праяву павагі да нацыянальнага паэта, а таксама ўмацаванне сувязі пакаленняў і беражлівых адносін да культурнай спадчыны.