Карпусы і інтэрнаты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўпрыгожаны больш за 80 эка-шэдэўрамі, створанымі студэнтамі, а таксама работнікамі ўніверсітэта і студэнцкага гарадка. Журы будзе вызначаць пераможцаў у шасці намінацыях: «Лепшая ЭкаЁлка», «Лепшая ёлачная цацка», «Сімвал 2026 года», «Іміджавая ёлка ўніверсітэта», «ТэхнаЁлка» і «Навагодні сувенір».
20 снежня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў IV рэспубліканскага анлайн-конкурсу экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый.
19 снежня на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра быў арганізаваны праект «Маладзёжная змена», які аб'яднаў 47 актыўных прадстаўнікоў Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
20 снежня прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы далучыліся да маштабнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Разам з высокапастаўленымі гасцямі купалаўцы павіншавалі выхаванцаў Васілішкаўскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Васількі" з Новым годам і ўручылі ім падарункі.
18 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла па-сапраўднаму чароўная падзея – дабрачынны калядны канцэрт. Галоўная сцэна ўніверсітэта, дзякуючы студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта, ператварылася ў казачнае месца.
Учора, 18 снежня, у Мінску адбылося выязное мерапрыемства для працуючай моладзі горада Гродна, удзел у якім прыняла метадыст 1 катэгорыі аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Гузевіч.
29 снежня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых праверыць свае веды ў сферы кінематографа і прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні да Дня беларускага кіно. Арганізатарам мерапрыемства выступілі Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў і Савет маладых спецыялістаў.
Запрашаем самых чароўных і выдатных юнакоў і дзяўчат Купалаўскага ўніверсітэта праявіць сябе і стаць удзельнікам конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2026»!
11 снежня валанцёрскі атрад Купалаўскага ўніверсітэта «Добрае сэрца ГрДУ» аказаў адрасную дапамогу жыхарцы горада Гродна ў межах рэспубліканскай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!».
Конкурс адбыўся ў рамках марафону "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь", сабраўшы самых спартыўных і крэатыўных студэнтаў. Кожны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы здзівіў гледачоў і журы арыгінальным выступленнем. Упартасць і артыстычнасць камандаў зрабіла конкурс незабыўным.
11 снежня валанцёрскі атрад філалагічнага факультэта "Мы разам" прадставіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на Рэспубліканскім фестывалі "Валанцёрства - на карысць грамадства" ў Брэсце. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў 20 ВНУ з усёй краіны для абмену вопытам і вызначэння перспектыў далейшага развіцця добраахвотніцкай дзейнасці.
З 5 па 7 снежня ў Мазыры праходзіў Рэспубліканскі маладзёжны Форум «Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА», які аб'яднаў 140 лідараў і валанцёраў з больш за 40 беларускіх клубаў ЮНЕСКА. Сярод удзельнікаў таксама былі прадстаўнікі клуба «Ларгавіта» ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сегодня, 9 декабря, сотрудники Гродненского государственного университета имени Янки Купалы приняли участие в митинге-реквиеме, приуроченном к Международному дню памяти жертв преступления геноцида. Мероприятие состоялось на исторически значимом месте – бывшем лагере смерти «Шталаг-324».
6 снежня ва ўрочышчы Пышкі прайшло яркае зімовае мерапрыемства – масавае катанне на каньках для супрацоўнікаў і актыву Студэнцкага гарадка. Гэтае свята стала сімвалам адзінства і падарыў удзельнікам зарад пазітыву.
Сёння, 5 снежня, у Купалаўскім універсітэце вызначылі аўтараў найлепшых відэаролікаў, прысвечаных папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра ў Купалаўскім універсітэце ўшаноўвалі пераможцаў конкурсу "Валанцёр года 2025" - самых актыўных і творчых байцоў, чые сэрцы гараць жаданнем дапамагаць іншым.
Мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны заснавання СССР і 80-годдзя Вялікай Перамогі, сабрала 28 таленавітых удзельнікаў з Беларусі і Расіі. У атмасферы творчасці і настальгіі яны прапанавалі свае музычныя нумары, напоўніўшы залу любімымі мелодыямі.
Новы год – самае чароўнае і чаканае свята, здольнае аб'яднаць студэнтаў. Каб зрабіць завяршэнне 2025 года незабыўным, першасная арганізацыя ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падрыхтавала для купалаўцаў снежаньскі марафон актыўнасцей.
27 лістапада ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы прайшоў IX "Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю", дзе з 300 пададзеных заявак на фінальны этап былі адабраны 100 лепшых практык.
Купалаўцы актыўна рыхтуюцца да Усебеларускай Лігі дэбатаў. 28 лістапада ў Мінску адбыўся навучальны семінар, накіраваны на ўдасканаленне навыкаў публічных выступленняў і падрыхтоўку да маючага адбыцца конкурсу.
В ГрГУ имени Янки Купалы проходит второй день II Международной научно-методической конференции «Молодежная политика и воспитание в современных условиях».
У Купалаўскім універсітэце стартавала II Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах", удзел у якой прымаюць калегі з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан і Туркменістана.
26 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў Гродзенскай вобласці і былі падведзены вынікі абласнога конкурсу "Працоўны семестр - 2025", дзе студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы зноў прадэманстравалі выдатныя вынікі.
24 лістапада стартаваў першы адборачны этап конкурсу на лепшы твор мастацтва ў скульптурнай форме, які сімвалізуе зборны вобраз беларускай жанчыны. Конкурс арганізаваны Беларускім саюзам жанчын.
Чарговы этап штогадовага дэбатнага турніру, дзе сустрэліся студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі і інжынернага факультэта, адбыўся 25 лістапада.
25 лютага адбудзецца III Рэспубліканскі агляд-конкурс "СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ", прысвечаны Дню Дзяржаўнага флага, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ульяна Вільчык, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, паспяхова выступіла на Рэспубліканскім конкурсе чытальнікаў, прайшоўшы ў фінал і ўвайшоўшы ў трыццатку наймацнейшых чытальнікаў краіны. Конкурс быў прысвечаны 80-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
22 лістапада ў г. Смаргоні прайшоў абласны конкурс танцавальных калектываў "Скокі ва ўсе бокі", які сабраў больш за 600 артыстаў, якія прадставілі звыш 50 яркіх нумароў.
Сёння ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта прайшла сустрэча прадстаўнікоў Беларускай чыгункі са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы і ГрДМУ з мэтай інфармавання моладзі аб перспектывах працаўладкавання і атрымання дадатковай рабочай прафесіі.
З 11 лістапада па 10 снежня будзе праходзіць Рэспубліканскі конкурс на распрацоўку юбілейнага лагатыпа (эмблемы), які стане афіцыйным сімвалам да 105-годдзя Прафсаюзнай арганізацыі. Конкурс закліканы стварыць сучасны, арыгінальны і лёгка вядомы знак, які будзе выкарыстоўвацца ў афармленні ўсіх мерапрыемстваў і прома-прадукцыі, прысвечаных юбілею.
19 лістапада ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася дыялогавая пляцоўка «Валанцёрства як сэнс жыцця. Гуманнасць без межаў», якая аб'яднала студэнтаў юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі.
20 лістапада члены Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на чале са старшынёй Людмілай Кебіч наведалі выставу «Бацькаўшчына светлая мая», якая працуе на базе навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта.
20 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках Трэцяга працоўнага семестра 2025/2026 навучальнага года пачала работу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
З 16 па 19 лістапада ў г. Тула праходзіў XIII Расійска-Беларускі маладзёжны форум, удзельнікамі якога сталі студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Расціслаў Сіроцкі і студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Мар'я Мацюк.
Напярэдадні зімы і навагодніх свят лёгка страціць пільнасць. Пакуль вы плануеце пакупку, зламыснікі прыдумляюць новыя спосабы падману. Цэнтр па сувязях з грамадскасцю нагадвае вам аб асноўных правілах, як не патрапіць на хітрыкі ашуканцаў.
13 лістапада ў Гродзенскай абласной філармоніі падвялі вынікі працы Трэцяга працоўнага семестра 2025 года Гродзенскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў. Мерапрыемства стала яскравай падзеяй, на якой ушаноўвалі самых актыўных байцоў. Узнагародамі былі таксама адзначаны і купалаўцы.
12 лістапада ў Купалаўскім універсітэце ў межах цыкла публічных дыскусій «Інтэлектуальнай серады» студэнцкага навукова-даследчага гуртка «НіКа» прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання зборніка «Вянок» і кніг, прысвечаных Максіму Багдановічу.
Сёння, 13 лістапада, у ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова завяршыўся штогадовы конкурс «Лідар года», які праходзіў у рамках тыдня студэнцкага сукіравання. За перамогу і ганаровы тытул змагаліся дзесяць студэнтаў.
Студэнт 4 курса філалагічнага факультэта, старшыня цэхавай арганізацыі філалагічнага факультэта Мацвей Белы быў удастоены выплаты за актыўную работу ў прафсаюзе. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў рамках III рэспубліканскага форуму «Прафсаюз на 360°», які прайшоў 11-12 лістапада ў Міжнародным універсітэце «МІПСА».
III рэспубліканскі форум «Прафсаюз на 360°», які сабраў 120 прафсаюзных актывістаў з усёй краіны, праходзіць з 11 па 12 лістапада ў Міжнародным універсітэце «МІПСА».
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэміяй навук Беларусі запрашаюць усіх жадаючых рэалізаваць свае смелыя ідэі і прыняць удзел у рэспубліканскім маладзёжным праекце «100 ідэй для Беларусі».
З 1 кастрычніка па 31 снежня праходзіць адбор удзельнікаў для народнага кастынгу пятага юбілейнага сезона тэлевізійнага шоу «Героі», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Белтэлерадыёкампаніяй.
З 6 па 16 лістапада ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае праверыць свае веды ў анлайн-віктарыне «РЭКАНСТРУІРУЕМ РЭВАЛЮЦЫЙНАЕ МІНУЛАЕ». Мерапрыемства прысвечана 108-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У рамках марафону ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў "Разам за веды і інтэлект". Сёння, 5 лістапада, удзельнікі паказвалі свае веды ў інтэлектуальнай гульні "Эрудыт". Разам з умацаваннем духу адзінства, каманды прадэманстравалі сваю начытанасць, кемлівасць, крэатыў і ўменне хутка знаходзіць адказы на пытанні.
3 лістапада Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна са спецыялістамі дзяржаўнай установы "Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" правялі ў навучальных карпусах па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 і вул. Захарава, 32 акцыю "Тэрыторыя вольная ад курэння".
30 кастрычніка чатыры каманды ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Мікалаеўская эпоха". Мерапрыемства, арганізаванае Сыктыўкарскім лясным інстытутам, аб'яднала студэнтаў з Расіі і Беларусі.
З 20 верасня па 30 лістапада праходзіць адкрыты рэспубліканскі конкурс для блогераў "БЛАГАСФЕРА 7.0", арганізаваны Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам РІВШ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 21 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі праходзіць маштабны творчы конкурс, мэта якога - стварыць яркі, запамінальны і канцэптуальны візуальны вобраз Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь.
28 кастрычніка купалаўцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", адправіўшыся ў Гожскае лясніцтва. Гэтае мерапрыемства накіравана на аднаўленне лясоў і паляпшэнне навакольнага асяроддзя.