Карпусы і інтэрнаты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўпрыгожаны больш за 80 эка-шэдэўрамі, створанымі студэнтамі, а таксама работнікамі ўніверсітэта і студэнцкага гарадка. Журы будзе вызначаць пераможцаў у шасці намінацыях: «Лепшая ЭкаЁлка», «Лепшая ёлачная цацка», «Сімвал 2026 года», «Іміджавая ёлка ўніверсітэта», «ТэхнаЁлка» і «Навагодні сувенір».