У рамках святкавання кітайскага Новага года ў галерэі «Universum» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу. Новая экспазіцыя карцін прысвечана 100-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Аўтар работ - гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнне прайшло ў Гродне 12 лютага 2016 года.
Упершыню ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адкрылася аўтарская выстава «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы». У экспазіцыі прадстаўлена каля 1000 значкоў, прысвечаных гарадам, музеям і славутасцям СССР, а таксама знакамітым асобам усяго свету.
У Міжнародны дзень абароны дзяцей у галерэі «UNIVERSUM» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы-конкурсу дзіцячага малюнка «Каларыт».
Выстава-конкурс стала традыцыйным мерапрыемствам у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей. У гэтым годзе яна праходзіць у сёмы раз.
Больш за 40 распрацовак у сферы хімічных тэхналогій аховы здароўя, медыцыны, турызму і гасціннасці, культуры і IT-тэхналогій прадставілі маладыя інаватары з шасці краін СНД на міжнароднай выставе-прэзентацыі «100 ідэй для СНД» у Мінску. Мерапрыемства было арганізавана ўпершыню.
У Гродзенскім абласным тэатры лялек ушаноўвалі самых таленавітых прадстаўнікоў маладога пакалення рэгіёну.
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Л.М. Гумілёва факультэт эканомікі і кіравання наведала намеснік дэкана факультэта эканомікі казахстанскага ўніверсітэта Айгуль Бакірбекава.
Дацэнты кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Алена Белакоз і Наталля Міхайлава былі запрошаны ў якасці замежных экспертаў для правядзення трэнінгаў у рамках праекта «Навучанне айчыннымі і замежнымі спецыялістамі па педагагічных спецыяльнасцях на аснове лепшых міжнародных стандартаў у галіне менеджменту і сферы падрыхтоўкі». Праект рэалізуецца Вышэйшай школай адукацыі Назарбаеў Універсітэта па ініцыятыве Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан.
Для купалаўцаў начальнік упраўлення таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі Беларускай універсальнай таварнай біржы Яўген Міклашэвіч прачытаў лекцыю і распавёў аб выкарыстанні механізму біржавых таргоў пры правядзенні закупак у будаўніцтве.