Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.
Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны! Выбралі аднагалосна з больш за 100 варыянтаў
"Мы хацелі даведацца, як жанчыны і дзяўчаты бачаць гэты лагатып, як яны яго прадстаўляюць. Кожная магла стварыць свой варыянт, абапіраючыся на інтуіцыю і пачуцці. Пры гэтым мы не ўстанаўлівалі ніякіх строгіх параметраў. Мы лічылі, што менавіта беларускія жанчыны павінны прапанаваць сімвал бягучага года", - расказала Вольга Шпілеўская.
Конкурс праводзіўся сярод усіх абласных, аб'яднаных і пярвічных арганізацый Беларускага саюза жанчын, і ўдзельніцы прапанавалі больш за 100 унікальных дызайнаў. У большасці прац прасочваўся адзіны стыль: многія ўдзельніцы імкнуліся адлюстраваць у лагатыпе выяву жанчыны, аднак інтэрпрэтацыі апынуліся вельмі разнастайнымі.
Пераможцам конкурсу стала выпрусніца ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгенія Пагранічная, лідар маладзёжнага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Яна з'яўляецца фатографам і ўжо правяла некалькі ўласных фотавыстаў, аддаючы перавагу здымкам з момантаў жыцця сям'і і вобразу жанчыны.
