13 сакавіка студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» арганізавалі акцыю. Удзельнікі актыўна разгадвалі загадкі, рэбусы і па фотаздымках называлі розныя архітэктурныя помнікі. Акрамя таго, студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі атрымалі магчымасць адзначыць на інтэрактыўнай карце родныя або любімыя мясціны Беларусі.