У чароўнай атмасферы чытальнай залы адбыўся паэтычны вернісаж «Табе, Alma mater, я песню складаю», прысвечаны 86-й гадавіне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Мерапрыемства сабрала студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і гасцей, каб разам ушанаваць гісторыю і традыцыі Alma mater праз паэзію, прозу і музыку.