Верасень – час не толькі для вучобы, але і для неверагодных прыгод! Ужо ў гэтую пятніцу моладзевыя арганізацыі ўніверсітэта расчыняць свае дзверы на Кірмашу актыўнага купалаўца.
Гэты вечар задуманы як фестываль, дзе ў кожнага ёсць шанц паспрабаваць нешта новае: інтэрактыўныя пляцоўкі на любы густ, памятныя сувеніры, жывая музыка і выдатны настрой! Але самае галоўнае - гэта мноства новых знаёмстваў з людзьмі, з якімі вам давядзецца падзяліць яркія студэнцкія гады.
Жадаеце даведацца, чым жыве ўніверсітэт за межамі аўдыторый? Як патрапіць у валанцёрскі атрад, творчую студыю або спартовую каманду? Тады гэты вечар – ваш шанс акунуцца ў атмасферу студэнцтва з галавой!
Калі: 3 верасня ў 18:00
Дзе: Плошча ўніверсітэцкага флага (вул. Ажэшкі, 22)
Чакаем вас, каб разам пачаць ствараць гісторыю гэтага навучальнага года!
