11 лістапада прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рабоце XVIII Міжнароднай навуковай інтэрнет-канферэнцыі "Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у ВНУ: напрамкі і тэхналогіі".
11 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла сустрэча старастаў навучальных груп з прадстаўнікамі падраздзяленняў універсітэта. У цэнтры ўвагі аказаліся ключавыя пытанні студэнцкага жыцця: арганізацыя навуковай дзейнасці, медыцынскае абслугоўванне, развіццё маладзёжных стартапаў і эфектыўныя каналы камунікацыі на факультэтах.
11 лістапада дадзены старт гарадскому хакатону «Гродзенскі бізнэс-спрынт: ад ідэі да працоўнага рашэння». Праект аб'яднаў студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы, гатовых распрацоўваць праекты для развіцця бізнесу і гарадскога асяроддзя.
11 11 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з замежнымі студэнтамі на тэму «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь і адказнасць замежнага грамадзяніна». Удзельнікі абмеркавалі найбольш частыя правапарушэнні і прававыя наступствы, якія пагражаюць за іх учыненне.
З 26 па 30 кастрычніка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з рабочым візітам наведаў запрошаны прафесар – доктар філасофскіх навук, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна (г. Санкт-Пецярбург) Антон Кажурын.
12 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта». У рамках праекта «Адкрытае навучанне» сваю педагагічную майстэрню прадставіць дацэнт кафедры сацыялогіі і паліталогіі Нарынэ Авецян.
У рамках насычанай праграмы знаходжання ў КНР рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка 11 лістапада прыняла ўдзел у шэрагу маштабных міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне акадэмічных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.
У гэтую суботу, 14 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы зноў адчыняе свае дзверы для будучых абітурыентаў у рамках прафарыентацыйнага праекта «Універсітэцкая субота». Свае праграмы, майстар-класы, экскурсіі і сустрэчы прадставяць факультэт псіхалогіі, фізіка-тэхнічны факультэт, факультэт эканомікі і кіравання і факультэт фізічнай культуры.
10 лістапада ў Мінску на базе Міжнароднага выставачнага цэнтра "BELEXPO" праходзіць Рэспубліканскі навукова-практычны форум "Навука - вытворчасці: інавацыі для рэальнага сектара эканомікі". Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на маштабным мерапрыемстве прадставілі вучоныя і студэнты, чые даклады былі прысвечаны распрацоўцы кампазітаў, разумнай упакоўцы і прававой абароне ў лічбавым асяроддзі.
12 лістапада ў Купалаўскім універсітэце ў рамках акселерацыйнай праграмы «Ад праекту да бізнэсу» пройдзе занятак «IT-рашэнні для кіравання бізнэсам. Вядзенне дзённіка праекта».
Сёння, 10 лістапада, у рамках афіцыйнага візіту рэктара Купалаўскага ўніверсітэта ў Кітайскую Народную Рэспубліку адбылася сустрэча Ірыны Кітуркі з сакратаром партыйнага камітэта Лінанскага педагагічнага ўніверсітэта Ян Ай-Мінем.
10 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы афіцыйна далі старт мужчынскаму першынству па баскетболе ў рамках I этапа Рэспубліканскай універсіяды «Бітва факультэтаў». Турнір сабраў 9 факультэцкіх зборных і каманду Студэнцкага гарадка. Наперадзе ў хлопцаў два тыдні інтрыгуючых развязак і барацьбы за выхад у запаветны фінал, які адбудзецца 20 лістапада.
Рэктар Ірына Кітурка ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 9 па 13 лістапада наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку. У праграме візіту – удзел у Кітайска-Беларускім форуме рэктараў, выступленне з дакладам аб рэгіянальным партнёрстве, а таксама падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Лінанскім педагагічным універсітэтам у Шанхаі.
10 лістапада ў Гродне адбыўся раённы этап конкурсу маладых спецыялістаў «Мая маладая Беларусь!». Мерапрыемства, арганізаванае адміністрацыяй Ленінскага раёна горада Гродна, аб'яднала прадстаўнікоў розных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, сярод якіх была і каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 18 па 22 лістапада Гродна прыме Рэспубліканскую ўніверсіяду – 2026/2027 па грэка-рымскай і вольнай барацьбе. Спартыўнай пляцоўкай спаборніцтваў стане ДУ КСК «Лядовы палац спорту г. Гродна» (вул. Камунальная, 3а).
З 18 па 22 лістапада 2026 года Гродна ператворыцца ў сталіцу студэнцкага спорту – наш горад прымае Рэспубліканскую ўніверсіяду 2026/2027 па адзінаборствах. Прымаць падзею такога ўзроўню – вялікі гонар і адказнасць, і менавіта вы можаце дапамагчы правесці яго на самым высокім арганізацыйным узроўні!
25 лістапада Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны правядзе Міжнародную алімпіяду па гісторыі «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва». Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, а таксама курсанты вышэйшых навучальных устаноў і студэнты, якія вучацца па праграмах ваеннай падрыхтоўкі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам праводзіць гарадскі конкурс стартапаў у фармаце хакатона па рашэнні рэальных бізнес-задач.
Адкрыты конкурс джазавай і эстраднай музыкі «Гродна Юны Джаз – 2027», арганізаваны Аддзелам культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і Гродзенскім гарадскім цэнтрам культуры, запрашае заявіць аб сабе студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Навучэнцы 8-10 класаў г. Гродна на працягу тыдня наведвалі заняткі ў ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе вывучалі сучасную медыяпрастору і прынцыпы работы з нейрасеткамі.
Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Паліна Лазерка атрымала прэстыжную ўзнагароду за выдатныя поспехі ў вывучэнні кітайскай мовы і культуры.
6 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае закрыццё адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі “Кіраванне прымяненнем генератыўнага штучнага інтэлекту ва ўніверсітэце”. Навучанне стартавала 26 кастрычніка.
Октябрьская революция 1917 года – масштабное событие, которое изменило ход мировой истории, перекроило политическую карту планеты и дало импульс рождению новых государств. Как именно эти исторические перемены повлияли на современную Беларусь, обсудили 6 ноября в Гродненском государственном университете имени Янки Купалы в рамках открытого разговора «Октябрь 1917: точка невозврата или начало новой эры».
Перыяд восеньскіх канікулаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы азнаменаваўся маштабным прафарыентацыйным марафонам. Універсітэт адчыніў свае дзверы амаль для 1000 навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій горада Гродна і Гродзенскай вобласці, даўшы абітурыентам унікальную магчымасць знутры пазнаёміцца са студэнцкім жыццём, вызначыцца з напрамкам будучага навучання і зрабіць упэўнены крок насустрач прафесіі.
Маладыя журналісты Гродзеншчыны зноў спаборнічаюць за права называцца найлепшымі: у абласным цэнтры стартаваў абласны этап Рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код 5.0. Перазагрузка». Юбілейны сезон сумеснага праекта БРСМ і Міністэрства інфармацыі сабраў каля 50 удзельнікаў у трох катэгорыях, і сярод іх – прадстаўнікі Купалаўскага універсітэта, якія ўвайшлі ў лік пераможцаў.
5 лістапада ў горадзе Ганцавічы прайшоў раённы кірмаш мэтавай падрыхтоўкі «Выбіраючы прафесію, вызначаем будучыню». Актыўны ўдзел у ёй прынялі студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
6 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася натхняльная сустрэча. Студэнты педагагічных спецыяльнасцей розных факультэтаў універсітэта пагутарылі ў фармаце адкрытага дыялога з абсалютным пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2026», настаўнікам матэматыкі СШ № 5 г. Смалявічы Дзянісам Дубаневічам.
У ГрДУ імя Янкі Купалы ў самым разгары маштабныя прафарыентацыйныя праекты для будучых абітурыентаў. Чарговы дзень восеньскіх канікулаў прайшоў для старшакласнікаў максімальна насычана і прадуктыўна. Школьнікі змаглі прымерыць на сябе ролю студэнтаў, пратэставаць VR-тэхналогіі і запусціць робатаў.
9 верасня ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў "SuperПРОФІ-2026". Пераможцам этапа стала малады педагог матэматыкі сярэдняй школы № 36 горада Гродна, выпускніца факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ясенія Балаева.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца акцыя «Кожная пятніца – роднае, сваё». Чарговае мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікамі Навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта, было прысвечана Дню нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
4 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні». Сёлета форум сабраў даследчыкаў для абмеркавання актуальных праблем выяўлення, вывучэння і захавання кніжных і дакументальных помнікаў Беларусі.
Сёння, 5 лістапада, каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла першае месца ў спаборніцтвах па шахматах у рамках гарадской круглагадовай Спартакіяды сярод вучняў спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў Гродна.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 4 лістапада 2026 года вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана Мікалаю Кур'яну, старшаму выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій праграмавання.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца насычаная праграма прафарыентацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў у перыяд восеньскіх канікулаў. Старшакласнікі з усёй вобласці атрымліваюць унікальную магчымасць прымерыць на сябе розныя прафесіі, пазнаёміцца з факультэтамі і вядучымі выкладчыкамі ВНУ.
4 лістапада ў Купалаўскім універсітэце прайшло трэцяе пасяджэнне дыскусійнага клуба «Жанчына.by». Госцяй сустрэчы стала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук і дэлегат Усебеларускага народнага сходу Ірына Кітурка – чалавек, які прайшоў шлях ад студэнткі-выдатніцы і школьнага настаўніка да кіраўніка вышэйшай навучальнай установы.
Пастаноўка задач, дзелавыя сустрэчы, праца з дакументацыяй і адкрыты дыялог са студэнтамі - працоўны дзень рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распісаны штохвілінна. Як Ірына Фёдараўна сумяшчае шматвектарныя задачы і як выбудаваны сучасныя кіраўнічыя працэсы ва ўніверсітэце, 4 лістапада даведаліся трое студэнтаў, якія падзялілі з кіраўніком гэты працоўны дзень.
4 лістапада 76 удзельнікаў з 11 факультэтаў і Студэнцкага гарадка выйшлі на памост, каб праверыць сілу, цягавітасць і характар. На першынстве ГрДУ імя Янкі Купалы па гіравым спорце важныя былі не толькі вынікі: для многіх гэта магчымасць адчуць сябе і падзяліць момант трыумфу з камандай.
4 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў доўгачаканы фінал універсітэцкага этапа рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2026". На сцэне сышліся дзевяць самых яскравых, таленавітых і амбіцыйных студэнтаў, кожны з якіх быў гатовы даказаць, што менавіта ён варты галоўнага тытула.
Студэнты спецыяльнасцей «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, якія вучацца па мэтавай дамове, сустрэліся з заказчыкам кадраў – галоўным рэдактарам рэгіянальнай газеты «Перспектыва» Тамарай Леанідаўнай Рудак.
30 кастрычніка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" з прадстаўнікамі кіраўніцтва агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы" ААТ "Гродзенскі мясакамбінат".
4 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць традыцыйная акцыя «Адзін дзень з рэктарам». Праект накіраваны на тое, каб дапамагчы студэнцкаму актыву бліжэй пазнаёміцца з працоўнымі буднямі кіраўніка вышэйшай навучальнай установы і знутры зразумець спецыфіку кіраўнічых працэсаў.
26-27 лістапада ў Мінску адбудзецца ІХ Міжнародная канферэнцыя Суда Еўразійскага эканамічнага саюза. Галоўная тэма гэтага маштабнага навукова-практычнага форуму - «Аднастайнае прымяненне права ЕАЭС як асноватворны прынцып функцыянавання Саюза. Роля і патэнцыял Суда ЕАЭС».
Восеньскія вакацыі – гэты ідэальны час не толькі для адпачынку, але і для ўсвядомленага выбару будучай прафесіі. Нагадаем, што з 31 кастрычніка па 6 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць маштабны прафарыентацыйны марафон. Сёння, 3 лістапада, у рамках праекта «PROF-вакацыі: восеньскі сезон» свае дзверы для школьнікаў адчынілі адразу чатыры факультэты: інжынерны, педагагічны, фізіка-тэхнічны і ваенны.
У Магілёве завяршыўся маштабны Адкрыты ваенна-патрыятычны марафон «Мы – абаронцы Айчыны», прысвечаны 85-годдзю гераічнай абароны горада. Каманда ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дастойна прадставіла сваю Аlma Mater, заваяваўшы ўзнагароды адразу ў некалькіх дысцыплінах.
Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у Адкрытым конкурсе ваенна-патрыятычнай песні.Творчы праект накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і развіццё грамадзянскай пазіцыі.
Восеньскі прафарыентацыйны марафон у ГрДУ імя Янкі Купалы ўпэўнена набірае абароты. Усяго за першыя два дні да праекту далучыліся больш за 300 старшакласнікаў з Гродна і Гродзенскай вобласці, гатовых пагрузіцца ў студэнцкае жыццё і зрабіць свядомы выбар будучай прафесіі.
29 кастрычніка ў Мінску адбыўся II Студэнцкі турнір сярод вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у сферы мытнай справы і лагістыкі. Арганізатарам маштабнага прафесійнага першынства выступіла РУП «БЕЛТАМАЖСЭРВІС».
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'явіла аб старце рэспубліканскага конкурсу "Адукацыйны імпульс: за якасць, прафесіяналізм і патрыятызм у асвятленні адукацыі". Праект накіраваны на выяўленне лепшага медыякантэнта аб айчыннай сістэме адукацыі.
31 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся дэма-дзень прамежкавага этапа адукацыйнай праграмы па інавацыйным прадпрымальніцтве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды акселерацыйнай праграмы «Ад праекта да бізнесу» і праграмы «Ад ідэі да праекта», якія прадставілі вынікі, дасягнутыя з пачатку сезона.
З 31 кастрычніка па 6 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць традыцыйны маштабны марафон прафарыентацыі. У гэтым сезоне ўніверсітэт падрыхтаваў для старшакласнікаў адразу тры буйныя праекты.