22–23 жніўня Бярэзінскі біясферны запаведнік стане парталам у неверагодны свет магіі і славянскіх міфаў. Тут на працягу двух дзён будзе праходзіць VII Фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока". Гасцей свята чакае жывая музыка, займальныя мерапрыемствы і поўнае апусканне ў старажытныя паданні.
Адкрые святкаванне маштабнае шэсце міфалагічных персанажаў. Удзельнікаў фестывалю таксама чакаюць конкурс касцюмаў і чароўнае вячэрняе вогненнае шоу "Крэсіва". У рамках праграмы пройдуць тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, арт-выставы і інтэрактыўныя квэсты. Акрамя таго, госці змогуць наведаць музеі міфаў, прыроды і мёду, а таксама лясны заапарк. Навінкай гэтага года стане зона шлюбу Лады - багіні кахання, гармоніі, прыгажосці, шлюбу і сямейнага шчасця, якая будзе працаваць на працягу абодвух дзён.
Для жадаючых у поўнай меры адчуць сябе часткай міфічнага свету на фестывалі традыцыйна адкрыецца імерсіўная сцежка, даступная як у дзённым, так і ў начным фармаце. Таксама для ўдзельнікаў будуць арганізаваны фудкорты, лаундж-зоны і намётавае мястэчка.
Самай яркай часткай падзеі стане выступленне вядомых выканаўцаў з Беларусі і Расіі. Сваімі песнямі яны раскажуць прысутным легенды і гісторыі пра чароўныя істоты, багоў і вялікіх герояў.
Запрашаем купалаўцаў акунуцца ў атмасферу славянскай міфалогіі.
Падрабязней азнаёміцца з праграмай фестывалю і набыць білеты можна на сайце.

