Да канца пятага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2684 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1914, на завочную – 102, на завочную скарочаную – 639, звыш лічбаў прыёму – 29.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых пяці дзён уступнай кампаніі, 317 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 17 паступаюць па-за конкурсам.
590 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. 39 абітурыентаў з'яўляюцца ўладальнікамі 100-бальных сертыфікатаў, чацвёра з іх – уладальнікі двух 100-бальных сертыфікатаў.
Найбольшыя сумы балаў маюць Крысціна Карповіч (393), якая паступае на спецыяльнасць «Міжнароднае права» юрыдычнага факультэта, і Святазар Марчанка (392), які паступае на спецыяльнасць «Праграмная інжынерыя» факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Ужо сёння сярод тых, хто плануе стаць студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы, 1 абітурыент – пераможца заключнага этапа, 20 – пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 1 – пераможца VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «ProfSkills Belarus 2025».
Купалаўскі ўніверсітэт выбіраюць не толькі абітурыенты з г. Гродна і Гродзенскай вобласці: 24% заяў падалі абітурыенты з іншых абласцей і г. Мінска, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў (Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан).
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту скончыцца ў пятніцу, 17 ліпеня (на ваенны факультэт – 19 ліпеня).
Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзенні ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500