З 23 лютага па 17 красавіка праходзіць інфармацыйна-аналітычны праект «Будучыня. Цяпер», у рамках якога прадстаўнікі ГА «Маладзёжная аналітычная супольнасць» сумесна з аналітыкамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў праводзяць сустрэчы з моладдзю ў фармаце адкрытага дыялогу.
Інфармацыйна-аналітычны праект “Будучыня. Цяпер» рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і накіраваны на ўцягванне маладога пакалення ў жыццё краіны.
Сёння, 23 сакавіка, тэмамі для размовы ў Купалаўскім універсітэце сталі: развіццё краіны, будучыня сістэмы адукацыі, маладзёжная палітыка, рэгіянальная палітыка, грамадска-палітычная абстаноўка, інфармацыйныя пагрозы і выклікі і многія іншыя.
У канцы сустрэчы ўдзельнікам прапанавалі прайсці анлайн-апытанне. Дадзеныя апытанні дазволяць прааналізаваць настроі ў студэнцкім асяроддзі і прыняць іх да ўвагі пры падрыхтоўцы аналітычных матэрыялаў і рэкамендацый.