19 і 20 лютага дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прымае ўдзел у мерапрыемстве па абмене вопытам з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь. Сустрэча праходзіць у рамках рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У склад дэлегацыі разам з Ірынай Фёдараўнай увайшлі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Варанцоў, дэкан факультэта псіхалогіі Вольга Мітрафанава, начальнік ваеннага факультэта Генадзь Песляк, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч, начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Аксана Котава, дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Васілевіч, а таксама 15 студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Першы дзень візіту пачаўся са знаёмства са структурай і гісторыяй вядучай ваеннай ВНУ краіны. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы агледзелі галоўны корпус і пазнаёміліся з умовамі падрыхтоўкі будучых афіцэраў. Асаблівую цікавасць у купалаўцаў выклікала Зала ваеннай гісторыі, у якой яны змаглі дакрануцца да спадчыны і баявых традыцый беларускай арміі.
Таксама ў першы дзень сустрэчы дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведала роту інфармацыйных тэхналогій. Там ім прадэманстравалі сучасныя IT-распрацоўкі, якія прымяняюцца ў адукацыі, і паказалі, як у сучасным свеце лічбавыя тэхналогіі ўкараняюцца ў ваенную справу.
У ходзе візіту бакі надалі асаблівую ўвагу абмеркаванню напрамкаў супрацоўніцтва навучальных устаноў.
Праграма другога дня будзе не менш насычанай. Купалаўцы наведаюць палігон Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. А пасля ўдзельнікаў мерапрыемства чакае ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.