10 верасня адбылося пасяджэнне Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў. Удзел у мерапрыемстве прыняў дацэнт кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў Андрэй Лушнеўскі.
Падчас пасяджэння калегам прадставілі новага намесніка ваеннага камісара Гродзенскай вобласці – палкоўніка Віталя Дакучаева.
Далей палкоўнік уручыў юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» дацэнту ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Андрэю Лушнеўскаму за яго значны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ганарыцца сваімі выкладчыкамі, жадае ім поспехаў і прафесійнага росту.
.
»