1 верасня, у Дзень ведаў, стартаваў новы сезон агульнанацыянальнага праекта "Народная пяцігодка".
Даследаванне будзе праводзіцца з 1 па 14 верасня і прадугледжвае выкарыстанне некалькіх методык: збор ананімных прапаноў і ініцыятыў грамадзян, анлайн-апытанне па анкеце, якая складзена з улікам вынікаў першай Нацыянальнай школы рэктараў, а таксама бліц-апытанне аб тым, з якім настроем дзеці адправіліся ў школу.
Навацыі праекта дазволяць больш сістэмна і глыбока вывучаць грамадскую думку, удасканальваць сістэму камунікацыі грамадства і дзяржавы для прыняцця сацыяльна значных рашэнняў.
Усе жадаючыя, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць падзяліцца сваім меркаваннем, перайшоўшы на анлайн-платформу па спасылцы.
Атрыманыя вынікі адаб'юцца на створанай інтэрактыўнай "цеплавой карце" актыўнасці ўдзельнікаў у разрэзе рэгіёнаў. Будуць прадстаўлены таксама рэйтынг найбольш папулярных тэматык, інфармацыя аб рэалізаваных грамадзянскіх ініцыятывах, вынікі задзейнічання праекта ў дасягненні стратэгічных нацыянальных прыярытэтаў і іншыя навацыі, якія павінны павысіць яго функцыянальнасць і прывабнасць для шырокай грамадскасці.