Ва ўмовах росту кіберпагроз і павелічэнні колькасці кібератак важнасць надзейнай абароны інфармацыі становіцца як ніколі актуальнай. Мы працягваем серыю пастоў па прафілактыцы кіберзлачыннасці.
Вось некалькі карысных парад, каб абараніць сябе ад дзеянняў махляроў.
- Не пераходзіце па спасылках і лістах ад незнаёмцаў, не націскайце на падазроныя карцінкі і кнопкі;
- Не верце паведамленням аб раптоўных выйгрышах;
- Не выкарыстоўвайце аднолькавыя паролі для ўсіх акаўнтаў у сацыяльных сетках;
- Не ўказвайце асабістую інфармацыю ў адкрытых крыніцах;
- Не паведамляйце свае персанальныя дадзеныя і дадзеныя банкаўскай карты.
Калі Вы ці Вашы блізкія сталі ахвярамі махляроў ці ўзніклі падазрэнні, што ў дачыненні да вас плануюцца супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра бяспеку ў інтэрнэце можна азнаёміцца на нашым сайце.
Купалаўцы, будзьце пільныя, сачыце за сваімі паролямі і не забывайце, што ваша бяспека ў вашых руках!