Штаб працоўных спраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце пры падтрымцы першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" запрашаюць байцоў студэнцкіх атрадаў да ўдзелу ў конкурсе "Працоўны семестр-2025".
У спаборніцтвах могуць узяць удзел студэнцкія атрады ўніверсітэта, а таксама іх камандзіры і камісары. Пераможцаў вызначаць у 8 намінацыях: "Лепшы будаўнічы атрад", "Лепшы вытворчы атрад", "Лепшы сельскагаспадарчы атрад", "Лепшы педагагічны атрад", "Лепшы сэрвісны атрад", "Лепшы камандзір атрада", "Лепшы камісар атрада", "Лепшы баец атрада".
Кампетэнтнае журы ацэніць творчую разнастайнасць, наватарства, паўнату раскрыцця тэмы, адпаведнасць тэматыкі руху Беларускіх студэнцкіх атрадаў, якасць выканання, а таксама наяўнасць атрыбутыкі і сімволікі ў кожнага атрада, які прымае ўдзел у спаборніцтвах.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін да 20 верасня 2025 года падаць заяўку і матэрыялы ў аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў (вул. Ажэшкі, 22 кабінет 308).
Падрабязней з умовамі і тэрмінамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні.